Статьи

27.03.08 Вуліца Урыцкага

Вуліца Урыцкага шмат у чым з’яўляецца тыповай вуліцай для старой часткі Барысава. Яна мае драўляную аднапавярховую забудову. Многія з дамоў, што знаходзяцца на ёй, маюць узрост амаль у сто год і болей. Гэта вуліца ніколі не была ні цэнтральнай, ні нават проста шматлюднай. 

Працягласць вуліцы Урыцкага трошкі меней за кіламетр. У той жа час значная яе частка раней была брукаваная, а амаль палова вуліцы яшчэ ў савецкія часы была заасфальтавана, па ёй хадзілі гарадскія аўтобусы.  

Фарміраванне вуліцы


Калі горад пачаў “асвойваць” тэрыторыю, па якой зараз праходзіць вуліца імя Урыцкага, зараз сказаць цяжка. Напрыканцы ХVІІІ – на самым пачатку ХІХ стагоддзя гэта ўжо была гарадская ўскраіна. Вуліца пачала фарміравацца ад шляху, які вёў да трактаў на Вільню, Полацак – сучаснай вуліцы ІІІ Інтэрнацыянала. Аднак на пачатку ХІХ стагоддзя гэты шлях у дадзеным месцы праходзіў трошкі інакш, чым сучасная вуліца ІІІ Інтэрнацыянала. Паміж вуліцамі Савецкай і Урыцкага (назвы вуліц – сучасныя) ён рабіў паварот налева.

Першапачаткова вуліца Урыцкага пачала фарміравацца ад шляху ў бок Схі. На працягу ХІХ стагоддзя яна развівалася досыць павольна. У яго сярэдзіне ў бок Схі вуліца, якая зараз мае назву Урыцкага, даходзіла да сучаснай вуліцы імя Нармандыі-Нёман і трошкі далей. У іншы – заходні бок – яна была працягнута да сучаснай вуліцы імя Лапаціна і атрымала сучасную планіроўку. Ва ўсходнім накірунку яе рост напрыканцы ХІХ стагоддзя – на пачатку ХХ стагоддзя працягваўся. Па стану на 1910 год на ёй было ўсяго 18 дамоў. У першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя фарміраванне вуліцы завяршылася. У такім выглядзе яна дайшла да нашага часу.

Назва

Першапачаткова вуліца назвы не мела. Не мела яна яе яшчэ і ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Атрымала вуліцу назву – Андрэеўская вуліца не раней чым у сярэдзіне 60-х гадоў ХІХ стагоддзя і не пазней самага пачатку ХХ стагоддзя. Аднак назва не доўга пратрымалася. З усталяваннем савецкай улады, яшчэ ў першыя яе гады, вуліца была перайменавана ў вуліцу імя Урыцкага. З таго часу назва вуліцы застаецца нязменнай. 

Гістарычная забудова 


Найбольш старымі будынкамі па вуліцы Урыцкага (тымі, якія былі пабудаваны да 1920 года) з’яўляюцца наступныя.

 

Дом №4. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Абкладзены цэглай. Падмурак бутавы. Пабудаваны ў 1920 годзе.


Дом №5. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Абкладзены цэглай. Падмурак бутавы. Пабудаваны ў 1920 годзе.


Дом №12. Жылы драўляны аднапавярховы будынак на бетонным падмурку. Абшыты дошкамі. Пабудаваны ў 1920 годзе.


Дом №17. Жылы драўляны аднапавярховы будынак на бутабетонным падмурку. Абшыты дошкамі. Пабудаваны ў 1920 годзе. У 1950 годзе да яго была зроблена прыбудова.


Дом №19. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Абшыты дошкамі. Падмурак з бутавых слупоў з бутавай забіркай. Пабудаваны ў 1910 годзе. У тым жа годзе да яго была зроблена прыбудова.


Дом №20. Жылы драўляны аднапавярховы будынак на бутабетонным падмурку. Абшыты дошкамі. Пабудаваны ў 1920 годзе. У 1991 годзе рабіўся капітальны рамонт дома. Тады жа да яго была зроблена прыбудова.


Дом №27. Жылы драўляны аднапавярховы будынак на бутабетонным падмурку. Абшыты дошкамі. Пабудаваны ў 1903 годзе. У 1953 годзе да яго была зроблена прыбудова.


Дом №36. Жылы драўляны аднапавярховы будынак на бутавым падмурку. Абшыты дошкамі. Пабудаваны ў 1896 годзе. У тым жа годзе да яго была зроблена прыбудова.


Дом №45. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Падмурак у выглядзе драўляных стулляў. Пабудаваны ў 1920 годзе.


Дом №49. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Абшыты дошкамі. Падмурак з бутавых слупоў з бутавай забіркай. Пабудаваны ў 1910 годзе.


Дом №51. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Абшыты дошкамі. Падмурак з бутавых слупоў з бутавай забіркай. Пабудаваны ў 1910 годзе. У тым жа годзе да яго была зроблена прыбудова.


Дом №53. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Абшыты дошкамі. Падмурак бутавы і цагляны. Пабудаваны ў 1920 годзе. У 1920 і 1954 гадах да будынка рабіліся прыбудовы.


Дом №61. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Абшыты дошкамі. Падмурак з бутавых слупоў з бутавай забіркай. Пабудаваны ў 1910 годзе.


Дом №68. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Абкладзены цэглай. Падмурак з бутавых слупоў з бутавай забіркай. Пабудаваны да 1918 года.


Дом №72. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Падмурак у выглядзе драўляных стулляў. Пабудаваны ў 1910 годзе. Зараз будынак значна перабудаваны.


Дом №83. Жылы драўляны аднапавярховы будынак. Абшыты дошкамі. Падмурак з бутавых слупоў з бутавай забіркай. Пабудаваны ў 1920 годзе.


Сярод астатніх найбольш старымі з’яўляюцца наступныя будынкі (тыя, якія былі ўзведзены да 1950 года):


дом №3 – пабудаваны ў 1925 годзе, дом №6 – пабудаваны ў 1928 годзе, дом №7 – пабудаваны ў 1930 годзе, дом №8 – пабудаваны ў 1948 годзе, дом №9 – пабудаваны ў 1928 годзе, дом №10 – пабудаваны ў 1926 годзе, дом №13 – пабудаваны ў 1940 годзе, дом №14 – пабудаваны ў 1924 годзе, дом №21 – пабудаваны ў 1927 годзе, дом №24 – пабудаваны ў 1923 годзе, дом №26 – пабудаваны ў 1926 годзе, дом №28 – пабудаваны ў 1925 годзе, дом №29 – пабудаваны ў 1941 годзе, дом №30 – пабудаваны ў 1927 годзе, дом №32 – пабудаваны ў 1924 годзе, дом №34 – пабудаваны ў 1923 годзе, дом №38 – пабудаваны ў 1923 годзе, дом №41 – пабудаваны ў 1921 годзе, дом №43 – пабудаваны ў 1946 годзе, дом №46 – пабудаваны ў 1947 годзе, дом №50 – пабудаваны ў 1945 годзе, дом №52 – пабудаваны ў 1924 годзе, дом №55 – пабудаваны ў 1929 годзе, дом №57 – пабудаваны ў 1928 годзе, дом №58 – пабудаваны ў 1926 годзе, дом №59 – пабудаваны ў 1940 годзе, дом №62 – пабудаваны ў 1924 годзе, дом №64 – пабудаваны ў 1928 годзе, дом №66 – пабудаваны ў 1925 годзе, дом №70 – пабудаваны ў 1949 годзе, дом №74 – пабудаваны ў 1930 годзе, дом №76 – пабудаваны ў 1937 годзе.

Міхась Мацельскі

автор: кекс | источник: “Гоман Барысаўшчыны” №2(107) за 2008 год | Печать