Новости

19.04.17 Вялікі Ўрок на «Барысаў-Арэне». Фота

У аўторак, 18 красавіка, «Барысаў-Арэна» стала месцам правядзення інтэрактыўных урокаў «Чытаем па-беларуску з velcom». Галоўная мэта праекту  —  папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры сярод малодшых школьнікаў.  

Вялікі ўрок праекту сабраў каля 80 школьнікаў гораду. Дзеці даведаліся, чаму важна ведаць родную мову і як гучаць футбольныя тэрміны па-беларуску. Настаўнікамі для малодшых школьнікаў у гэты дзень сталі брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан і тэлевядучы Юры Жыгамонт. 

Юры Жыгамонт пазнаёміў школьнікаў з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Дзецям было прапанавана скончыць сказ у вершах, з чым яны паспяхова спраўляліся.

Антон Чычкан прапанаваў дзецям адгадаць загадкі, у тым ліку і на футбольную тэматыку.

«Я рады прыняць удзел у гэтым праекце, бо беларуская мова яшчэ ў школе была адным з любімых прадметаў. Я ганаруся тым, што нарадзіўся ў Беларусi, i лічу, што вывучаць родную мову – гэта задавальненне, а таксама спадзяюся, што наш футбольны занятак натхніць дзетак на атрыманне толькі дзясятак i па беларускай мове, i па беларускай літаратуры», — адзначыў брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан.

Завяршыўся ўрок віктарынай ад ФК БАТЭ, якую правёў генеральны сакратар клубу Антон Вашкевіч.

 

[img src="http://ex-press.by/content/upload2/2017-4/%D0%9C%D0%BE%D0%B2%D0%B0/BY5K0159.jpg"> 
[img src="http://ex-press.by/content/upload2/2017-4/%D0%9C%D0%BE%D0%B2%D0%B0/BY5K0097.jpg" > 
Дзеці актыўна адказвалі на ўсе пытанні віктарыны

За правільна названыя даты з гісторыі клубу, нумары гульцоў і правільныя прозвішчы форвардаў, 
школьнікі атрымалі заахвочвальныя прызы — фірмовыя шалікі.

Пытанні ад Антона Вашкевіча былі даволі цяжкія, нават для настаўнікаў. 
Але яны дастойна выглядалі ў вачах сваіх вучняў і давалі правільныя адказы

"Забыў..."

Юрый Жыгамонт: «Я кажу вам дзякуй за тое, што вы зараз з намі. Таму што — веру!»

«Менавіта ў гэтай зале, магчыма, сядзяць будучыя пісьменнікі і пісьменніцы, дзеячы культуры. Дзякуй за тое, што менавіта вы прыйшлі сёння на наш урок», — падзякаваў вучняў Юрый Жыгамонт ў канцы ўрока.

Пасля ўроку дзяцей чакала невялікая экскурсія. Па словах Антона Вашкевіча, у гэтыя месцы Барысаў-Арэны яшчэ не ступала нага ніводнага школьніка.

Вучні на поле Барысаў-Арэны

Акрамя адмысловага ўроку на самай папулярнай спартовай арэне Беларусі заняткі ініцыятывы адбыліся яшчэ ў гімназіях № 1, 2, сярэдняй школе № 2 і Цэнтральнай бібліятэцы Барысава. У бібліятэцы таксама прайшоў тэлемост, на якім эстафета правядзення праекту была перададзена Салігорскаму раёну. 

Каманда праекту «Чытаем па-беларуску з velcom» у гімназіі №1

«Вывучэнне любой мовы развівае розум, робіць чалавека лепш. Беларуская мова – абавязковая праграма для кожнага жыхара нашай краіны. Мова – гэта той ланцужок, які звязвае нас з культурай Беларусі, робіць беларусаў адметным народам, дапамагае даць сабе самавызначэнне. Я ўпэўнены, што гэты ўрок у незвычайным атачэнні лепшага стадыёна краіны – «Барысаў-Арэны» – зацiкавiць дзяцей яшчэ больш звяртаць увагу на вывучэнне роднай мовы», — пракаментаваў ex-Press.by генеральны сакратар ФК БАТЭ Андрей Вашкевіч.

Інтэрактыўныя ўрокі беларускай мовы ў Барысаве ў гэты дзень правяла і пастаянны настаўнік праекту — пісьменніца-казачніца Алена Масла. У рамках сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» прагучалі вершы беларускіх класікаў, школьнікі пазнаёміліся з творчасцю сучасных аўтараў, а таксама пазналі асаблівасці беларускай мовы. У склад пастаянных настаўнікаў ініцыятывы таксама ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі і Наталля Бучынская.

*Перепечатка авторских материалов с сайта ex-Press.by борисовскими СМИ возможна только с письменного разрешения редакции!

Павел Сляпухін, фота аўтара.

Категория: Спорт | источник: ex-press.by | обсудить | Печать

Все новости

RSS-лента