Новости

21.02.18 21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

3 2000 года ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы, зацверджаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года

Генасамблея ААН падтрымала гэта рашэнне і заклікала дзяржавы - члены ААН садзейнічаць абароне ўсіх моў. Святкаванне гэтага дня падкрэслівае значнасць захоўвання культурнага і моўнага багацця ў свеце, дзе палова з шасці тысяч існуючых моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Мілагучную, яскравую, такую блізкую сэрцу мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ён ваподае словам. Таму што мова гэтая - самая родная. Таму што менавіта яна робіць беларуса беларусам. I верыцца, што наша мова будзе гучаць і ніколі не знікне з лінгвістычнай карты сусвету.

Беларусачка Соня нарадзілася ў Канадзе. На роднай мове пакуль не размаўляе, аднак разумее яе і спрабуе спяваць беларускія песні.
Фота facebook.com.

Андрэа Жавана мае даволі незвычайнае хобі для жыхароў Паўднёвай Амерыкі. Дзяўчына старанна развучвае беларускія песні і пяе іх пад гітару. У Фэйсбуку яна сябруе са шматлікімі беларукімі музыкамі, якія дапамагаюць ёй разумець тэксты. Сярод іх Лявон Вольскі, Карэн Карапецян, Піт Паўлаў, Руся, Зміцер Вайцюшкевіч, Юрый Паўлоўскі і іншыя.


Категория: Новости | источник: http://edinstvo.by | обсудить | Печать

Все новости

RSS-лента