Сяржук з Барысава (Feb 27 2009, 09:37) писал:
Імперыя ? Правільна казаць фэдэрацыя. Пакіньце імперыю расейцам. Імперыя, імперыялізм-гэта іх азіопскі брэнд.
У апошнія гады ў еўрапейскай гістарыяграфіі ўжо прынята казаць пра ВкЛ як пра Імперыю, але асобную і непадобную на астатнія, як новы тып імперыі. "Імперскасць" Літвы не азіяцкая, не гвалтоўная, а натуральная і арганічная, што адлюстравалася ў шляхах утварэння і ўнутранай палітыке. І гэтая ідэя зараз распрацоўваецца еўрапейскімі навукоўцамі, ды нарэшце пачалі так глядзець на ВкЛ і ў нас. Яскравым прыкладам таму з'яўляецца 2 нумар альманаху Цэнтра Этнакасмалогіі "Крыўя" "DRUVIS", які прысвечаны тысячагоддзю першай пісьмовай узгадкі Літвы.
2sapper "А как литовские князья присоединяли земли?"
У асноўным мірным шляхам праз дамаоўленасці. Ваенныя сутычкі за тэрыторыі былі толькі з татарамі, крыжакамі і маскавітамі. Калі паглядзець на мапу, то ВкЛ заняла тэрыторыю колішняга рассялення балцкіх плямёнаў. Такім чынам, вялікую ролю ў стварэнні ВкЛ, як і ў фармаванні беларускай нацыі, сыграў балцкі субстрат. Сукрэвічам было лепш жыць разам і дамаўляцца, менавіта таму дзяржава і набыла федэратыўныя абрысы. Практыку суіснавання з літоўскімі плямёнамі крывічы (якія самі славянамоўныя балты) набылі яшчэ ў часы Полацкага княства.