Новости

Новости | Политика | Бизнес | Культура | Криминал | Спорт | Борисовчане | Интервью | Вне города
Архив:
2007: апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2008: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2009: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2010: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2011: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2012: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2013: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2014: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2015: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2016: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2017: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль   август   сентябрь   октябрь   ноябрь   декабрь  
2018: январь   февраль   март   апрель   май   июнь   июль  

25.12.16 Каталікі Жодзіна рыхтуюцца да прыходу Божага Нараджэння

У касцёле Фатимской Божай маці 24 снежнага пройдзе начная літургія, а 25 снежнага адбудзецца тэвтрализаваная пастанова - Батлейка.

Пробашч касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіна, айцец Міхаіл Цвячкоўскі павіншаваў хрысціян са святам: 

Дарагія браты і сёстры, веруючыя ў Езуса Хрыста, а таксама асобы добрай волі і добрага сэрца! 

Незалежна ад таго, ці з’яўляемся мы католікамі, пратэстантамі ці праваслаўнымі, кожны з нас у гэты час больш актыўна рыхтуецца да святаў Божага Нараджэння. Людскі адлік і каляндар узгадваюць розную дату гэтай падзеі, аднак усё падкрэслівае тую праўду, што мы, асобы верючыя, з надзеяй  Яго чакаем.

З надзеяй – бо кожны чакае і верыць, што Езус Хрыстус у гэтыя дні асаблівым чынам затрымаецца ў доме нашага ўнутранага жыцця, нашым сумленні і сэрцы. Верым, што Езус Хрыстус затрымаецца ў нашых сем’ях і прыслухаецца да нашых трывог, цяжкасцяў, праблем і перажыванняў.

Мы чакаем Божае Нараджэнне, бо гэта свята Божай таямніцы і Яго прысутнасці сярод нас. Ён, прыняўшы людское цела, становіцца ва ўсім падобным да нас, апроч граху. Прабываючы блізка да нас, Езус запрашае прабачыць крыўды тым, хто нас пакрыўдзіў, і сам дае прыклад гэтаму ў сакраманце споведзі, прабачаючы кожнаму, хто аб гэтым просіць. Ён запрашае паяднацца з тым, хто, магчыма, доўгія месяцы і гады знаходзіцца з намі ў канфлікце. Гэта час, калі мы першыя чынім крок прымірэння.

Божага Нараджэння чакаюць дзеці, каб атрымаць падарункі; чакае моладзь, каб Бог уліў супакой у трывожныя перажыванні наконт будучыні; з глубокай надзеяй чакаюць дарослыя, што Езус будзе разам з імі; чакаюць самыя старэйшыя, поўныя надзеі на сустрэчу з Ім у жыцці вечным. Божага Нараджэння чакае кожны глыбока веруючы хрысціянін.

У Святую Ноч Нараджэння Езуса Хрыста кожны з нас жадае прыняць удзел у Літургіі, інакш Святой Імшы, якая называецца Пастэрка, каб быць сведкам таго моманту, калі святар прыносіць фігуру маленькага дзіцяткі Езуса.

Кожны з нас жадае разам са святаром апусціцца на калені і прамовіць ў цішыні свайго сэрца: «Езу, я тут. Я прыйшоў. Я хачу быць з табой і прашу: наведай дом майго сэрца…».

У гэтыя святочныя дні Божага Нараджэння ад шчырага сэрца хочацца пажадаць кожнаму адчыненага сэрца на Божую прысутнасць, любові, прабачэння, міру, згоды і Божай спагады. Бог, Езус Хрыстус, няхай будзе з намі, якія чакаем Яго прыйсця з глыбокім прагненнем і верай.

Жадаю усім глыбокіх і вясёлых святаў Божага Нараджэння, а таксама поўнага надзеі Новага 2017 года.

Начная літургія (Пастэрка) у касцёле Фацімскай Божай маці распачнецца 24 снежня а 23.00. 

Нядзеля 25 снежня – Урачыстасць божага нараджэння – 9.00; 11.00; 18.00.

Пасля імшы а 11.00 адбудзецца тэатральная пастанова – Батлейка - ў выкананні дзетак парафіі. Пасля яе адбудзецца сустрэча са «Святым Мікалаем».


Категория: Вне города | источник: ex-press.by | обсудить | Печать
21.12.16 В Жодино Дед Мороз и Снегурочка поздравляют детей на производстве сверхтяжелых машин

В Жодино проходит акция «В гости к белазовскому Деду Морозу». Для туристов на белорусском автозаводе подготовили двухчасовую экскурсию, конкурсы и подарки. 

Акция «В гости к белазовскому Деду Морозу» проходит с 15 декабря по 6 января.  16 декабря на Белорусском автомобильном заводе побывали учащиеся и педагоги из Минска. Первых гостей провели с экскурсией по предприятию, устроили им конкурсную программу. Дети водили хоровод возле белазовской елки и угощались пирожными в виде БЕЛАЗа.

Развлекательная программа проходит у самых больших в мире 450-тонных автомобилей БЕЛАЗ. 

Дед Мороз и  Снегурочка вручают сувенир - пластмассовый БЕЛАЗ.  

Двухчасовая экскурсия для ребенка в группе стоит 10 рублей. 

Справка ex- Press.by

В июле 2015 на БЕЛАЗе стартовал проект в сфере промышленного туризма «БЕЛАЗ – БРЕНД БЕЛАРУСИ». Сейчас его считают вторым по прибыльности после продажи карьерной техники. На экскурсиях за 2015 год БЕЛАЗ заработал более 1 млрд рублей. Только за осенние каникулы 2016 года предприятие посетили 2 300 детей.

Антон Василенко

Категория: Вне города | источник: ex-press.by | обсудить | Печать

RSS-лента