Новости

16.04.18 З гiсторыi барысаўскага касцёла

Першы каталіцкі касцел у Барысаве быв узведзены па фундушы Адама Казаньўскага, старасты барысаўскага, ад 13 верасня 1642г., У цэнтры горада, і асвечаны пад тытулам Унебаўзяцця Найбцейшай Марыі Панны. Гэта была драўляная бязвежавая святыня крыжовай кампанийіз купальники у цантры, галоўны фасад якой, пазначаны 2-калонным парталам, увенчвала карункавая сігнатурка. У касцёле меліся 3 алтары. Прэзбітэрый фланкавалі 2 закрыстыі. Набажэнствы праходілі пад гукі арганаў на 8 галасоў.

Драўляны касцёл у Барысаве згарэў пры пажары 1806г., Пасля чаго і было вырашана пабудаваць каменную святыню. Урачыстая закладка краевугольнага каменя адбылася 15 жніўня 1806г. Будаўніцтва завяршылася ў 1823г, і святыня была кансэкравана. Спачатку галоўны фасад будынка ўяўляў сабой франтон з каланадай, але у 1830г яго замяніла 4-ярусная вежа-званіца. Усё астатняе не змянілася: засталася 3-нававая базал ў стылі позняга классіцызму з хорі над уважением і магільным склепам пад асноўным аб'ёмам. Месца галоўнага алтара займаў "вялікі алтар у стылі, падобным да ракако", са старога касцёла, цудам ацалелы ў пажары 1806г. У алтары захоўваўся старажытны абраз Маці Божай з Езусам які благаслаўляе свет. Абраз быв напісаны на дрэве і ўпрыгожаны срэбнай шатай з каронамі.

У 1900г. драўляны Барысаў зноў амаль цалкам згарэў у пажары. Полымя не пашкадавала і касцёл з ягонымі пабудовамі. Хаця, у параўнанні з навакольным папялішчам, "святыня дзівосным чынам ацалела". Захаваліся ўсе 4 драўляныя алтары: "галоўны - Маці Божай, бакавыя - св. Антонія Падуанскага, св. Казіміра і Езуса Хрыста ". Але ўсе ж такі многае давялося аднаўляць, і ў хуткім часе галоўны алтар, які падтрымлівалі 4 калоны, "быў нанова пазалочаны, прыўзняты і ўпрыгожаны разнастайнаю разьбою". На сценах касцёла з'явіліся прыгожыя тэракотавыя стацыі Дарогі Крыжовай. Столь распісалі "сімвалічнымі выявамі Веры, Надзеі, Любові Крыжа, Ягняці, сонца, зорак, промняў, мітры - рознакаляроверія клеявым фарбамі вытанчанай работы", нават усе 8 калонаў у касцёле былі распісаныя ілюзорнымі канелюрамі. На хорах устанавілі "новыя, на 11 рэгістраў, арганы". Касцёл быў пакрыты "чарапіцаю чырвонага колеру, атынкаваны і пабелены". З'явілася новая "агарожа, ніжняя частка якой каменная, а верхняя драўляная пры цалыных, атынкаваных і пабеленых слупах". Цалкам адбудавалі плябанію і абодва флігелі. 

Вялікую барысаўскую парафію абслугоўвалі некалькі капліцаў. Перш за ўсё - «Кальвия» - капліца на доступ, а таксама яшчэ 7 капліцаў у паселішчах: Баяры, Забашэвічы, Кішчына Слабада, Лозіна (цяпер в. Навішчына), Любатоўшчына, Ратуцічы і Святое. Пробашчы касцёла апекавалі дзве школы, парафіяльную і павятовую на 80 вучняў, і шпіталь на 27 ложкаў. На канец XIXст. у барысаўскай парафіі налічвалася больш за 4000 вернікаў. 

У 1936г. касцёл у Барысаве, як і многія іншыя святыні краю, зачынілі і прыстасавалі пад склад, а пасля вайны яго перабудавалі пад кінатэатр. Былі знішчаныя ўсе парафіяльныя капліцы, за выключэннем Навішчыны. 

У 1988г. будынак касцёла, на гэты час аб'яўленны помнікам архітэктуры, перадалі вернікам. Адразу ж пачалася яго рэстаўрацыя, і ўжо праз год над касцелам зноў узвысілася вежа, якая стала цяпер 5-яруснай. 14 ліпеня 1990г. адноўленная святыня была ўрачыста асвечаная пад тытулам Нараджэння Найцецейшая Марыі Панны. Да барысаўскай парафіі прыпісаныя таксама капліцы ў Навішчыне і Сівіцы.

З 1990г. у Барысаве дзейнічаюць сестры эўхарысткі. Таксама ў Барысаве дзейнічае місія ордэну айцоў марыянаў.


Категория: Культура | источник: https://vk.com/feed | обсудить | Печать

Все новости

RSS-лента